Аб мерапрыемстве ў цэнтральнай раённай бiблiятэцы. У першай частцы прадстаўлення сцэнай валодалi маленькiя ўдзельнiкi "Бенефiса". Расказвалi яны вершы-невялiчкi. Завiтаў на свята Страшыла, што з казкi "Чараўнiк Iзумруднага горада". Ён весялiў прысутных, наладжваючы конкурс-гульню "Збярыце ў кнiжку". Былi тут свае пераможцы i прызы. Акрамя казачных персанажаў былi на свяце самыя шаноўныя, паважаныя i актыўныя чытачы бiблiятэкi, якiя больш за 20 год карыстаюцца яе паслугамi. Усе яны атрымалi каштоўныя падарункi.
Нет никаких комментариев для этого документа.